Жонка палітвязня Ігара Лосіка Дар’я спыніла галадоўку, Ігар працягвае галадаць
Пра гэта ў тэлеграме паведамляе «Радыём Свабода».
Ігар Лосік у зняволенні працягвае бестэрміновую галадоўку, якую абвясціў 15 снежня ў адказ на новае абвінавачанне паводле арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК («падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»). Жонка Дар’я пачала галадоўку разам з ім.
25 снежня меў бы завершыцца гранічны тэрмін ягонага ўтрымання пад вартай паводле папярэдняга абвінавачання.
На адміністратара суполкі «РБ головного мозга» і фрылансера-кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка завялі крымінальную справу паводле артыкула за арганізацыю масавых беспарадкаў.
Лосіка затрымалі 25 чэрвеня пасля ператрусу дому ў Баранавічах. На ягоны тэлеграм-канал «РБ головного мозга» ў той момант былі падпісаныя 167 тысяч чалавек (цяпер — звыш 400 тысяч).
Ігар Лосік актыўна асвятляў падзеі сёлетніх выбараў прэзідэнта Беларусі. Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязнем.
Апрача гастрыту, іншых скаргаў на здароўе Ігар Лосік не мае, ён прымае патрэбныя медыкаменты, але агулам знаходжанне пад вартай кепска паўплывала на стан ягонага здароўя.
Дома Ігара чакаюць жонка і двухгадовая дачка.
Ігару Лосіку можна дасылаць лісты падтрымкі на адрас: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222163