Ці выкрадаў Дунін-Марцінкевіч 14-гадовую нявесту?.. Гісторык збірае грошы на нечаканую кнігу пра класіка

Гісторык, публіцыст і грамадскі дзеяч Зміцер Дрозд у год 210-годдзя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча выдае ўнікальную кнігу — «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча».

Станіслаў Манюшка і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, помнік у Мінску, фота sputnik.by

Станіслаў Манюшка і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, помнік у Мінску, фота sputnik.by

Гэта вынік некалькіх год працы ў архівах. У кнігу ўвайшлі свежыя знаходкі, якія прыўздымаюць заслону таямніцы з біяграфіі класіка нашай літаратуры і звязваюць яе з вялікімі падзеямі айчыннай і еўрапейскай гісторыі.
Гэта займальнае чытво для ўсіх, каму цікавыя сюжэты літаратурныя, гістарычныя, дэтэктыўныя, крымінальныя, меладраматычныя…


Гэта сёмая мая кніга — і ўсе папярэднія выходзілі за асабістыя грошы аўтара, — кажа Змицер Дрозд. — Але тады аўтар працаваў на працы, а кнігі пісаў у вольны час. Праца ў архіве — гэта 8—10 гадзін кожны дзень, потым апрацоўка выпісак, напісанне артыкулаў. Цалкам немагчыма працаваць у архіве і зарабляць яшчэ недзе…


Дзясяткі фактаў з біяграфіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, якія ўжо трапілі ў падручнікі і энцыклапедыі, з'яўляюцца памылковымі. Нават само прозвішча «Дунін-Марцінкевіч» было прыдумано самім Вінцэнтам у 1835 годзе і ніколі да гэтага не выкарыстоўвалася ні ім, ні яго блізкімі.
Ці быў ён з беднай сям'і?
Ці выкрадаў 14-гадовую нявесту?
Як яго пахавалі пры жыцці?

Ці быў ён сіратой, і калі памерлі яго бацька і маці? Як звязана яго жыццё са Слонімам, Слуцкам, Глускам…? Ці быў Мітрапаліт усіх каталіцкіх цэркваў у Расеі яго дзядзькам? Як яго сям'я апынулася ў Панюшкавічах? Як пляменнік Марцінкевіча выратаваў ад смерці Адама Міцкевіча? Як ствараліся адначасова самыя дакументальныя і самыя фантастычныя творы мастацтва і навукі - дваранскія радаводы? Калі за што Марцінкевіч трапіў у турму ў першы раз? І ці быў ён там другі раз? А таксама дзясяткі іншых адказаў - у кнізе «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча».

_9175w.jpg


Кніга «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча» фактычна гатовая, ужо выйшаў сігнальны асобнік. Справа за малым: праверка і друк. Наклад будзе залежаць ад сабраных сродкаў, сам аўтар за свае грошы зможа выдаць толькі 50 асобнікаў.
Кнігу можна атрымаць, далучыўшыся да краўдфандынгавай кампаніі на платформе Taklaka.by.
Наша Ніва