Імша ў гонар Скарыны пройдзе ў шасці гарадах
У гонар беларускага першадрукара 20 студзеня пройдуць урачыстыя імшы ў Вільні, Празе, Варшаве, Падуі, Мінску і Полацку.
![skorina_1.jpg skorina_1.jpg](/img/v1/images/skorina_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У гэтым годзе спаўняецца роўна 500 гадоў, як Францыск Скарына пачаў друкаваць у Вільні свае кнігі. І 2022 год у Літве абвешчаны Годам Скарыны.
У Вільні імша пройдзе ў Кафедральным саборы і пачнецца ў 17:30. Службу правядзе біскуп Арунас Панішкайціс.
Увечары таго ж дня імшы будуць ладзіцца ў Вышаградскай катэдры ў Празе (правядзе праскі арцыбіскуп, кардынал Дука), у Варшаве, у Мінску (арцыбіскуп мінска-магілёўскі Юзаф Станеўскі), у Полацку, а таксама імша пройдзе ў італьянскай Падуі.
«Наша Ніва»