Вясна 1940-га. Катынь. Рэканструкцыя. Каб памяталі (фота)
У чарговую гадавіну сумна вядомых катынскіх растрэлаў у Польшчы прайшло шмат гістарычных мерапрыемстваў. Адно з іх адбылося ў Белхатаве.

Фота istpravda.ru
Гутарка ідзе пра рэканструкцыю перадачы жаўнерамі вермахта польскіх вайсковапалонных прадстаўнікам савецкага вайсковага камандавання.

НКУСаўцы


Такія абмены сапраўды мелі месца ў верасні 1939 года і ў больш позні час. Пры гэтым у распараджэнне бальшавікоў перадаваліся ўраджэнцы тэрыторый, якія ў выніку сумна вядомага Пакту Рыбентропа-Молатава засталіся за СССР.

"Браты па зброі" вывучаюць трафейны польскі мінамёт

Нкусаўцы чакаюць на польскіх палонных

...якіх канваіруюць жаўнеры вермахта


Сям'я, падзеленая вайной


Польскія палонныя


На Усход “вярнулася” і шмат беларусаў. Частка з іх (у асноўным радавыя), урэшце аказалася дама, а вось афіцэры і падафіцэры траплялі ў лагеры і турмы, каб увесну 1940 года стаць ахвярамі сталінскіх катаў з НКУС. У сваю чаргу, у Генерал-Губернатарства (акупаваную нацыстамі частку Польшчы) “вярталіся” палонныя жаўнеры Войска Польскага з этічна польскіх тэрыторый.

Допыт нкусаўцамі польскага капрала...

...і паручніка


Усё пан, прыехалі. Ты едзеш на Мінск, у "амерыканку"...

...а вы на Захад... да немцаў


Жаўнеры Корпуса аховы памежжа



Гэтыя едуць на Захад, а гэтыя ў турмы БССР


