Дэпутат Дзярждумы Валуеў прапанаваў расійскім спартсменам крычаць «Ура!» замест гімна на Алімпіядзе
Мікалай Валуеў — гэта былы баксёр, які пасля завяршэння спартыўнай кар'еры ўзяў прыклад з іншых прапуцінскіх атлетаў і пайшоў у дэпутаты.

Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расіі Мікалай Валуеў заклікаў выкарыстоўваць крык «Ура!» замест гімна для расійскіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях, піша ТАСС.
Раней стала вядома, што Спартыўны арбітражны суд у Лазане адхіліў запыт на выкарыстанне песні «Кацюша» замест расійскага гімна на Гульнях у Токіа і Пекіне.
Нагадаем, што расіян пазбавілі права выкарыстоўваць на Алімпіядах афіцыйныя гімн і сцяг праз сістэмнае ўжыванне допінгу. Зараз тое самае, але з палітычных прынын, пагражае алімпійскай камандзе Беларусі.