«Стыль новага расейскага амбасадара ў Беларусі будзе бліжэй да стылю Міхаіла Бабіча»
Новы амбасадар Расеі можа апынуцца больш напорыстым за папярэдніка, піша палітолаг Андрэй Фёдараў на Naviny.

Сяргей Лук'янаў. Фота Камерсант
Відавочна, галоўная задача цяпер ужо фактычна былога расейскага амбасадара ў Беларусі Дзмітрыя Мезенцава палягала ў тым, каб заспакаяльнымі размовамі хаваць сапраўдныя намеры Масквы. У сітуацыі, якая складваецца, яго пераемніку можа быць даручана заняць больш жорсткую пазіцыю.
Профільны камітэт Дзярждумы зацвердзіў на пасаду амбасадара РФ у Беларусі Яўгена Лук'янава, які да апошняга часу займаў аналагічную пасаду ў Латвіі.
Можна выказаць здагадку, што са сваім вопытам абароны там рускамоўнага насельніцтва ён стане больш настойліва рэалізоўваць ідэю «рускага свету». Пры гэтым у цяперашніх абставінах беларускім уладам Менску будзе значна складаней супраціўляцца, што ўскосна пацвярджаецца правядзеннем у Менску ўстаноўчага з'езду прарасейскай партыі «Саюз».
Аглядальнікі таксама звяртаюць увагу на банкаўскі і эканамічны бэкграўнд новага пасла. Гэты вопыт, як піша Маскоўскі «Коммерсант», «будзе не лішнім, улічваючы, якое месца ў адносінах Расіі і Беларусі займаюць фінансавыя пытанні і тэма крэдытаў».
Не выключана, што стыль новага амбасадара будзе бліжэй да стылю Міхаіла Бабіча, які, займаючы гэтую пасаду ў 2018-2019 гадах, даставіў нямала дыскамфорту беларускім уладам і заслужыў ад іх мянушку «бухгалтар».
Цяпер для Масквы зручны час, каб даціскаць Менск па шэрагу цікавых для яе пытанняў.
Паводле gazetaby.media