Футбаліст зборнай Беларусі: Мы цяпер такія казлы адпушчэння, ніхто за нас не заўзее

Абаронца зборнай Беларусі Мікалай Золатаў у відэаінтэрв'ю прэс-службе БФФ распавёў, як ставяцца беларусы да гульні каманды.

Фота БФФ

Фота БФФ

— У Беларусі мы цяпер такія казлы адпушчэння. Ніхто за нас не заўзее, за нас заўзеюць лічаныя адзінкі. Нават такім вынікам, пройгрышам, мы многім сапсавалі настрой. Будуць казаць, што яны ўсё роўна прайгралі, што супернік гуляў напаўсілы.

Так, адсутнасць выніку — гэта дрэнна. Але такімі гульнямі мы будзем паступова вяртаць заўзятараў. Даказваць, што мы неабыякавыя на полі. Спачатку 5, затым 10, потым 100 вернуцца. Спадзяюся, дагуляемся да таго, што людзі будуць да нас хаця б нейтральна ставіцца, а потым будуць падтрымліваць, — сказаў Мікалай Золатаў.

Нагадаем, што сёлета футбольная зборная Беларусі прайграла пяць матчаў запар.