
«Крумкачы» заклікаюць дапамагчы Юрыю і зрабіць дабрачынным
Кубкавы матч з «Іслаччу» (22 чэрвеня). Для гэтай мэты разам са стандартнай
цаной на білеты будзе ўстаноўлены спецыяльны кошт - 20 рублёў. Для тых, хто
хоча і можа дапамагчы Юрыю. Усе сродкі, атрыманыя ад продажу квіткоў, будуць
перададзеныя сям'і Юрыя.
Набыць квіткі можна ТУТ.
Юрыю Турэйку 47 гадоў. Ён спартсмен, не мае шкодных звычак і тройчы на тыдзень заўсёды гуляў у футбол на аматарскім узроўні. Мужчына ніколі не скардзіўся на здароўе, яго інсульт стаў шокам для блізкіх і знаёмых менеджара.