Са спартоўцамі, якія падпісалі ліст супраць гвалту і фальсіфікацый, не працягваюць кантракты

Валейбаліст Артур Удрыс атрымаў апавяшчэнне аб тым, што РЦАП па гульнявых відах спорту не падаўжае з ім кантракт. Кантракт са спартсменам дзейнічае да 31 снежня 2020 года, піша Трыбуна. 

Фота bvf.by

Фота bvf.by


Зараз Удрыс выступае за французскі "Тур".
Раней Удрыс сам адмовіўся гуляць за зборную Беларусі. Акрамя яго выступаць за зборную адмовіліся Вячаслаў Шмат, Андрэй Радзюк і Сяргей Антановіч.


За апошні час у Беларусі былі звольненыя член зборнай Беларусі па грэка-рымскай барацьбе Мікіта Клімовіч. Таксама паступаюць пагрозы звальнення яшчэ аднаму члену нацыянальнай каманды Мікалаю Стадубе. 31 снежня будзе звольнены старшы трэнер зборнай Беларусі па фехтаванні Аляксандр Нікалайчук. Трэнер РЦАП па лёгкай атлетыцы і трэнер Святланы Кудзеліч Ігар Жаўрук будзе звольнены. Усе з'яўляюцца падпісантамі ліста за сумленныя выбары і супраць гвалту.