«Нічога не падпісваў!» Улады зноў аскандаліліся з лістом праўладных спартсменаў

Сёння з’явіўся сайт з подпісамі праўладных спартсменаў пад зваротам, які актыўна піярыцца дзяржаўнымі структурамі. У ім сапраўды ёсць вядомыя імёны, але куды больш здзівіла наяўнасць вялікай колькасці людзей, якія маюць да спорту вельмі апасродкаванае стаўленне.

arena_20200828_bur_003_photo_2020_08_28_18_11_36.jpg


Некалькі дзён таму намеснік міністра спорту Аляксандр Барауля паведаміў, што ліст падпісалі 2500 спартоўцаў. Аказалася, што іх усё ж значна менш, а многія з іх і зусім не спартоўцы, піша SPORT.TUT.BY.

На працягу дня колькасць на сайце пастаянна змянялася. Спачатку іх было 55, потым — 0. Потым 2103, але колькасць паступова пачало змяншацца, пакуль зноў не дасягнула нуля. Пасля чаго сайт зноў абнавіўся. На дадзены момант у дакуменце 2326 подпісаў. Зрэшты, улічваючы тое, з якой актыўнасцю ідзе праца над гэтым лістом, няма сумневаў, што 2500 падпісантаў ўсё ж такі набярэцца.


Спартсмены ўжо пачалі адхрышчвацца ад подпісу

Толькі ліст з’явіўся, як адразу ж пачалі з’яўляцца паведамленні спартсменаў, якія заявілі, што ніякіх лістоў не падпісвалі. Гэта, тычыцца, напрыклад, шэрагу футбалістаў, якія ўжо пачалі атрымліваць гнеўныя паведамленні.

photo_2020_12_02_15_40_14.jpg
photo_2020_12_02_15_36_37.jpg


photo_2020_12_02_15_40_14_2_.jpg


Шмат людзей, якія не маюць дачынення да прафесійнага спорту

У спісе велізарная колькасць першаразраднікоў. Па вялікім рахунку, калі вы пару гадоў у дзяцінстве займаліся спортам, то, хутчэй за ўсё, ужо паспелі зарабіць першы разрад. Ці можна такіх людзей адносіць да спартыўнай грамадскасці? Дарэчы, дзіўным чынам сярод такіх «спартоўцаў» аказваліся дзейныя чыноўнікі. Асабліва ярка праявілі сябе прадстаўнікі Светлагорскага райвыканкама. Адразу чацвёра з іх успомнілі, што паспелі неяк атрымаць першы разрад.

Дарэчы, цікава, што свае спартыўныя навыкі вырашылі ўспомніць і буйныя спартыўныя чыноўнікі, якія цалкам маглі б быць у спісе і дзякуючы цяперашнім пасадам. Але кіраўнік федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў чамусьці значыцца кандыдатам у майстры спорту па лёгкай атлетыцы, а яго намеснік Міхаіл Ботнікаў — плыўцом.

Ну, і асобным пунктам варта згадаць простых супрацоўнікаў спартыўных аб’ектаў Беларусі, якія таксама да прафесійнага спорту ніякага дачынення не маюць.

Дзіўна выглядаюць і подпісы, у якіх не пазначаныя ані від спорту, ані спартовыя дасягненні, — такіх даволі багата.

bezymjannyj_171102122020.png
bezymjannyj_1709021220202.png


Сярод падпісантаў звароту супраць гвалту і фальсіфікацый таксама ёсць спартсмены, якія не выступалі за зборныя або якія не сталі топ-прафесіяналамі, але працэнтныя суадносіны іх усё-ткі значна менш.


Сярод падпісантаў ёсць замежнікі

Адным з самых прадстаўнічых клубаў у спісе з'яўляецца хакейнае «Юнацтва». У спісе ёсць і дзеючыя гульцы, і кіраўнікі каманды. Дзіўным чынам сярод іх апынуліся нават расійскія легіянеры клуба: Раман Таталін, Аляксей Вінаградаў, Максім Рассейкін, Уладзіслаў Бойка, Кірыл Цюцяеў і Сяргей Бальшакоў. Прычым гэта не натуралізаваныя гульцы зборнай Беларусі, а хакеісты, якія толькі нядаўна прыехалі ў Беларусь.


У спісе няма спартсменаў, якіх чакалі там убачыць

Зразумела, што табліца будзе абнаўляцца, але дзіўна, што ў першай рэдакцыі няма спартсменаў, якіх мы сапраўды чакалі там убачыць. Напрыклад, Дзмітрыя Баскава і хакеістаў каманды Аляксандра Лукашэнкі. Няма там Дзмітрыя Шакуты, няма Сяргея Рутэнкі, няма Уладзіміра Шантаровіча. Цікава, што няма Канстанціна Кальцова, хоць у нейкі момант яго прозвішча згадвалася ў СМІ.

Дарэчы, на дадзены момант амаль няма і дзеючых гульцоў самых папулярных зборных: футбольнай, хакейнай, гандбольнай, баскетбольнай.