Віктар Марціновіч: Моц Мая
Сярод мастацкіх падзей і падзеек, якімі багаты кастрычнік, я б вылучыў дзве асноўныя. Гэта, дарэчы, вялікая радасць, — тое, што ў мінчукоў нарэшце з’явілася магчымасць выбару,
куды пайсці. Цяпер можна хадзіць па музеях усе выходныя і будні. Недзе цябе пацешаць імпрэсіяністамі і Жукоўскім, недзе пакажуць несапраўдныя муміі, недзе — сапраўдныя талерачкі, недзе
здзівяць маштабам пры заўважнай адсутнасці куратарскага густу.