Нацыянальны музей запрашае на выставу беларускага пейзажа

З 9 кастрычніка па 10 лістапада 2014 года ў залах першага паверха Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пройдзе выстава Івана Сямёнавіча Дмухайлы, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння мастака. Яшчэ ніколі творчасць Дмухайлы не была прадстаўлена так поўна — каля ста работ станкавага жывапісу, графічныя партрэты, намаляваныя М. Д. Чурабам, жывапісны партрэт пэндзля В. М. Савіцкага, фатаграфіі з сямейнага архіва і асабістыя рэчы (у калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь 11 твораў мастака).



img_1057.jpg

Яшчэ ніколі творчасць Дмухайлы не была прадстаўлена так поўна — каля ста работ станковага жывапісу, графічныя партрэты, намаляваныя М. Д. Чурабам, жывапісны партрэт пэндзля В. М. Савіцкага, фатаграфіі з сямейнага архіва і асабістыя рэчы (у калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь 11 твораў мастака). 

Творчасць заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Івана Дмухайлы складае адну з прывабных старонак гісторыі беларускага пейзажа. Прырода Украіны і Беларусі дзесяцігоддзямі спрыяла мастацтву гэтага мастака і была невычэрпнай крыніцай уражанняў.

Лірычныя, вясковыя і гарадскія пейзажы шырока прадстаўлены ў яго творчасці. Пейзажны матыў, не адзін раз паўтораны, захоўвае хараство навізны, і нават сюжэтная блізкасць не робіць іх падобнымі. Час ад часу майстар звяртаецца да партрэта і нацюрморта.

Мастацтва Івана Дмухайлы мае ўкраінскія карані.

Нарадзіўся ў сяле Топчына Днепрапятроўскай вобласці, у 1939 годзе скончыў Днепрапятроўскае мастацкае вучылішча. Пасля Вялікай Айчыннай вайны пасяліўся ў Беларусі, спачатку ў Брэсце, затым пераехаў у Гродна, а пасля — у Мінск. Тут, у Мінску, працаваў у адзін час з В. К. Бялыніцкім-Бірулем, В. К. Цвіркам, І. П. Рэем.

Работы мастака, што вызначаюцца стабільнасцю, гармоніяй і цэласнасцю, даюць магчымасць найбольш поўна пазнаёміцца ​​з творчасцю майстра. І менавіта ў гэтай стабільнасці, якая выяўляе духоўную глыбіню, глядач убачыць адзін з пластоў развіцця сучаснага беларускага мастацтва.