264 параненыя абаронцы «Азоўсталі» эвакуяваныя на тэрыторыю РФ. Іх спадзяюцца абмяняць на палонных
Параненых украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся ў апошнім апорным пункце ў абложанай «Азоўсталі», учора вечарам эвакуявалі з Марыупалю, піша Reuters.
Намеснік міністра абароны Украіны паведаміў, што 53
параненыя вайскоўцы з металургічнага завода «Азоўсталь» былі
дастаўлены ў бальніцу ў падкантрольным Расіі горадзе Новаазоўск, прыкладна ў 32
км на ўсход.
Яшчэ 211 чалавек былі дастаўленыя ў горад Еленаўка на
тэрыторыі, таксама кантраляванай прарасійскімі сепаратыстамі, паведаміла намеснік
міністра абароны Ганна Маляр. Яна дадала, што усе эвакуіраваныя падлягаюць наступнаму абмену палоннымі з Расіяй.
Пяць аўтобусаў з
вайскоўцамі «Азоўсталі» прыбылі ў Новаазоўск позна ўвечары ў
панядзелак. Частка эвакуяваных вайскоўцаў была параненая і вынесеная з
аўтобусаў на насілках. Лічылася, што на сталеліцейным заводзе знаходзілася каля
600 вайскоўцаў.
«Спадзяемся, што нам удасца выратаваць жыцці нашых
хлопцаў», — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі позна ўвечары. «Сярод іх ёсць цяжкапараненыя. Ім аказваецца дапамога. Украіне патрэбныя
жывыя ўкраінскія героі».
Украінскія вайскоўцы заявілі, што «загадалі камандзірам
частак, дыслакаваных на «Азоўсталі», выратаваць жыцці асабістага складу» і што войскі выканалі сваю баявую задачу.
Вайскоўцы дадалі, што намаганні па выратаванні салдат, якія
ўсё яшчэ знаходзяцца ўнутры, працягваюцца. Не сказана, колькі войскаў
засталося.
Украінскія вайскоўцы кажуць, што яны пратрымаліся ў «Азоўсталі»
82 дні, выйграўшы час для астатняй часткі Украіны, каб змагацца з расійскімі
войскамі і атрымаць заходняе ўзбраенне, неабходнае для супрацьстаяння нападу
Расіі.
Эвакуацыя пачалася праз некалькі гадзін пасля таго, як Расія
заявіла, што пагадзілася эвакуіраваць параненых ўкраінскіх салдат у медыцынскую
ўстанову ў Новаазоўску.
Абаронцы «Азоўсталі» тыднямі трымаліся ў
бункерах і тунэлях, пабудаваных глыбока пад зямлёй, каб супрацьстаяць ядзернай
вайне. Грамадзянскія асобы былі эвакуіраваны з завода, аднаго з найбуйнейшых
металургічных прадпрыемстваў у Еўропе, у пачатку гэтага месяца.
Жонка байца палка «Азоў» раней у панядзелак
апісала ўмовы на заводзе: «Яяны ў пекле. Кожны дзень атрымліваюць новыя
раны. Яны без ног і рук, знясіленыя, без лекаў», — сказала Наталля
Зарыцкая.