Абама запрасіў Парашэнку ў Белы Дом на 18 верасня
Прэзідэнт ЗША Барак Абама правядзе сустрэчу з украінскім калегам Пятром Парашэнкам у сваёй рэзідэнцыі ў Вашынгтоне 18 верасня, паведамляе прэс-служба адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта.

Паведамляецца, што прэзідэнт Абама разлічвае абмеркаваць са спадаром Парашэнкам намаганні па дасягненні дыпламатычнага вырашэння крызісу ва ўсходняй Украіне.
Таксама адзначаецца, што ЗША працягваюць падтрымліваць Украіну ў барацьбе за абарону суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.
Напярэдадні прэзідэнт ЗША Барак Абама абвінаваціў Расію ў тым, што яна нясе адказнасць за гвалт на ўсходзе Украіны.
Паводле яго слоў, баявыя дзеянні на Данбасе ёсць вынікам не ўнутранага канфлікту, а намаганняў Масквы. Расія абвяргае сваю датычнасць да канфлікту.
Бі-Бі-Сі — Украіна