Расійскія танкі — у 20 кіламетрах ад Марыупаля

Каля Марыупаля расейцы рыхтуюць плацдарм для прасоўвання ў глыб краіны. Зафіксавана 60 танкаў, гатовых рушыць на прыморскі горад. Зараз салдаты перафарбоўваюць тэхніку ў колеры «Наваросіі».



mapa2.jpg

Расійскія баявыя групы адпраўляюцца з Новаазоўску на Марыупаль. Яны абстралялі з мінамётаў блокпост ўкраінскіх сілавікоў у сяле Безыменнае — нашы байцы адступілі ў горад, таму што фактычна адказаць няма чым. Па дадзеных выведкі, расіяне  замацаваліся ў гэтым сяле і цяпер знаходзяцца ў 20 км ад Марыупаля. Нашы вайскоўцы — 9-ы батальён тэрытарыяльнай абароны, памежнікі, нацгвардзейцы, батальён «Днепр-1» — выдатна ўсведамляюць, што расіяне паспрабуюць прабіць калідор у Крым. 

«Нам даводзіцца ўвесь час мяняць пазіцыі, таму што карэктоўшчыкі прыводзяць на нас агонь праціўніка. Мы толькі што затрымалі карэктоўшчыка, які наводзіў на нас устаноўку «Град»,   — распавядае адзін з украінскіх байцоў. «З боку Расіі зайшло 50 танкаў, а ў нас 7 РПГ. Усё, больш нічога ў нас супраць танкаў няма. Ёсць яшчэ «Мухі» і АКМ 62-га года выпуску», — кажа іншы вайсковец. Нашы салдаты сцвярджаюць, што ніякія «апалчэнцы» супраць іх не ваююць. «Ідзе расійскае ўварванне, гэта адназначна. Мы ўчора ў гэтым пераканаліся, калі ў Новаазоўск ўвайшлі расійскія танкі, з расійскімі сцягамі і салдатамі», — расказваюць вайскоўцы. 

tsn.ua