Ад выбуху ў Цэнтральным парку Нью-Ёрка пацярпеў студэнт
Паводле слоў паліцыі, пацярпелы лазіў па валунах разам з сябрамі і наступіў на камень.
![Фота REUTERS Фота REUTERS](/img/v1/userfiles/images/_90277236_033867357_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота REUTERS
Студэнт, які лазіў па валунах у Цэнтральным парку Нью-Ёрка, наступіў на выбуховую прыладу і атрымаў цяжкія траўмы, паведамляе ВВС.
Малады чалавек са штату Вірджынія, чый узрост розных крыніцах указваецца як 18 або 19 гадоў, быў шпіталізаваны — па словах відавочцаў, яму практычна адарвала ступак.
Падстаў лічыць гэты інцыдэнт звязаных з тэрарызмам няма, заявілі прадстаўнікі паліцыі Нью-Ёрка.
Святкаванне Дня Незалежнасці 4 ліпеня часта суправаджаецца запускам феерверкаў, якія некаторыя спрабуюць вырабіць самастойна.
Па словах паліцыянтаў, пацярпелы лазіў па валунах разам з сябрамі і наступіў на камень, пад якім быў феерверк. Зараз малады чалавек знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім, але стабільным стане.