Адразу дзве рэзалюцыі па Сірыі былі заблакаваныя ў Радзе бяспекі ААН
Спачатку Расія наклала вета на французскі праект, а пазней быў адхілены і той варыянт, што прапаноўвала Масква.

Рада бяспекі ААН
Сталы прадстаўнік Расіі ў ААН Віталь Чуркін назваў французскі варыянт дрэнна прадуманым.
Сталы прадстаўнік Вялікабрытаніі Мэцью Райкрафт пасля галасавання заўважыў, што Расія «цынічна злоўжыла статусам сталага члена Рады бяспекі ААН». У адказ Чуркін заклікаў Лондан «спыніць падтрымліваць «усякую набрыдзь» па ўсім свеце і пакінуць каланіяльныя звычкі».
Паводле «Эхо Москвы»