Расія забараніла пастаўкі з сямі прадпрыемстваў Беларусі

10 кастрычніка пачынае дзейнічаць часовае абмежаванне на пастаўкі ў Расію прадукцыі з сямі прадпрыемстваў Беларусі. Адпаведныя меры ўвёў Рассельгаснагляд, спасылаючыся на сістэматычныя парушэнні ветэрынарных нормаў з беларускага боку.

Фота: www.zhkt.guru

Фота: www.zhkt.guru


Пад забарону трапілі ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» (Салігорскі філіял), «Смаргонскія малочныя прадукты» (філіял ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат»), Івацэвіцкае РАЙСТ (філіял Каапнарыхтпрам), УП «Бярозаўскі камбінат кааператыўнай прамысловасці», Дрыбінскае РАЙСТ, ТАА «БілтонгФуд» і ТАА «ГурманФуд».
Таксама расійскае ведамства папярэдзіла, што можа забараніць пастаўкі з яшчэ чатырох прадпрыемстваў: ТАА «Вялес-Міт», ААТ «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат», ПУП «БЕЛ-МОЛ», ААТ «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат вытворчы цэх Баранавічы».
Раней Рассельгаснагляд папрасіў Беларусь увесці рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю на дзевяці прадпрыемствах. У іх жывёлагадоўчай прадукцыі расійскія спецыялісты выявілі парушэнні ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў Еўразійскага эканамічнага саюза і РФ. Гаворка ідзе пра СТАА «Чызмайстар», ААТ «Белавежскі», КВУП «Фарэлевая гаспадарка «Лохва», ААТ «Ружовы кіт», ААТ «Рыбакамбінат «Любань», ААТ «Птушкафабрыка Гарадок», ААТ «Кляновічы», СЗАТ «Сервалюкс» філіял «Сервалюкс-Агра», СТАА «Вітконпрадукт».
Паводле euroradio.fm