Адзінаццаць гадоў таму была забітая Ганна Паліткоўская

Вядомая расійская журналістка Ганна Паліткоўская была застрэленая ў ліфце свайго дома ў цэнтры Масквы 7 кастрычніка 2006 года. У жанчыну выстралілі чатыры разы, у тым ліку кантрольны — у галаву.  



dscf4712.jpg

Акцыя памяці ў Тбілісі. Фота з асабістага архіва Алега Панфілава

Супрацоўнікі міліцыі знайшлі пісталет Макарава з глушыцелем і чатыры гільзы побач з целам.

Гэта была не першая спроба пазбавіцца занадта праўдалюбнай журналісткі. На Ганну спрабавалі ціснуць, яе запужвалі і нават спрабавалі атруціць.

2 верасня 2004 года Ганна Паліткоўская падчас захопу закладнікаў у бесланскай школе вылецела ў Беслан, спадзеючыся выступіць пасярэднікам на перамовах, аднак у самалёце, выпіўшы гарбаты, праз 10 хвілін страціла прытомнасць і была шпіталізавана ў Растове-на-Доне ў цяжкім стане з дыягназам «атручэнне невядомымі таксінамі». Як сцвярджае галоўны рэдактар ​​«Новай газеты» Дзмітрый Муратаў, аналізы, узятыя ў Паліткоўскай адразу па трапленні ў бальніцу, былі знішчаны.

У дзень свайго забойства Паліткоўская збіралася перадаць вынік шматмесячнай працы па зборы інфармацыі аб практыцы катаванняў, якая ўжывалася чачэнскімі ўладамі. Па словах Муратава, артыкул вінаваціў падраздзяленні бяспекі старшыні ўрада Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава ў выкарыстанні катаванняў. На наступны пасля забойства дзень міліцыя забрала жорсткі дыск і матэрыял да артыкула. Зніклі і дзве фатаграфіі падазраваных катаў.

14 снежня 2012 года Масгарсуд прысудзіў да 11 гадоў калоніі строгага рэжыму сумна вядомага ў Беларусі былога супрацоўніка сталічнага ГУУС Дзмітрыя Паўлючэнкава, прызнаўшы яго вінаватым па справе аб забойстве аглядальніка «Новай газеты» Ганны Паліткоўскай. Але мала хто сумняецца, што спраўдным заказчыкам гэтага забойства быў Пуцін і яго атачэнне.

"За што я неўзлюбіла Пуціна? Вось за гэта і неўзлюбіла. За прастату, якая горшая за крадзёж. За цынізм. За расізм. За бясконцую вайну. За хлусню. За газ у "Норд-Осце». За трупы нявінна забітых, якія суправаджаюць ўвесь яго першы тэрмін. Трупы, якіх магло і не быць", — напісала Паліткоўская ў сваёй кнізе "Пуцінская Расія", выдадзенай упершыню ў Вялікабрытаніі ў 2004 годзе.

Тады Ганна нават не магла сабе ўявіць, што ад тэрміна да тэрміна колькасць ахвяраў "крывага карліка" будзе толькі расці.

10640991_779474158778850_4543825648431648585_n.jpg

У 2009 годзе ў раёне  Ваке-Сабуртала адна з вуліц была названая ў гонар Ганны Паліткоўскай. Фота з асабістага архіва Алега Панфілава

 

316540_250738328319105_217188051_n.jpg

2002 год. Грузія. Ганна Паліткоўская і Алег Панфілаў разам са сваімі грузінскімі калегамі. Фота з архіва Алега Панфілава