Агенцтва «Reuters» запусціла агрэгатар статыстыкі аб вакцынацыі супраць каронавіруса
Што на ім бачна?

Агенцтва «Reuters» запусціла агрэгатар статыстыкі аб вакцынацыі супраць каронавіруса. Што на ім бачна?
У 40 краінах свету сітуацыя з вакцынай ад каронавіруса горшая, чым у Беларусі. Але ў Еўропе паводле тэмпаў вакцынацыі Беларусь на перадапошнім месцы — з 7,3% людзей, якія атрымалі, прынамсі, адну дозу вакцыны. Гэта тыповы адсотак для Афрыкі.
Горш у Еўропе толькі ва Украіне — з 4,6%. Абсалютная большасць еўрапейскіх краін вакцынавала ад траціны да дзвюх трацін насельніцтва, а ў Гібралтары вакцыну далі нават большай колькасці людзей, чым жыве ў краіне – 146%.