Актывісты ЛГБТ хочуць правесці гей-парады ў гарадах Расіі
Апавяшчэнні пра мітынгі і шэсці пададзеныя ў Екацярынбургу, Іжэўску, Пермі і Кіраве. Станоўчы адказ між тым атрыманы толькі ў Калінінградзе.
Маскоўскія актывісты з супольнасці ЛГБТ падалі апавяшчэнне пра намер правесці ў Екацярынбургу 8 лістапада двух мітынгаў і гей-параду, паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на сайт расійскага праваабарончага ЛГБТ-праекта Gayrussia.eu.
У дэпартаменце грамадскай бяспекі Свярдлоўскай вобласці агенцтву "Інтэрфакс-Урал" пацвердзілі, што апавяшчэння паступалі, аднак афіцыйна ўлады пакуль не адрэагавалі на апавяшчэнне.
Актывісты плануюць правесці ў Екацярынбургу шэсце з прыкладнай колькасцю удзельнікаў да 500 чалавек. Пройдзе таксама "мітынг з мэтай выказвання падзякі першаму прэзідэнту Расіі Барысу Ельцыну за адмену ў 1993 годзе крымінальнага пераследу за ўступленне ў гомасексуальныя адносіны". Мітынг запланаваны 8 лістапада з 17 да 18 гадзін ля помніка Ельцыну ў Екацярынбурзе з колькасцю ўдзельнікаў да 300 чалавек, адзначаецца ў паведамленні.
Яшчэ адзін мітынг актывісты плануюць правесці таксама 8 лістапада з 10 да 11 гадзін у гістарычным скверы горада. Заклікаць да легалізацыі ў Расіі аднаполых шлюбных саюзаў плануюць да 300 удзельнікаў.
У іншых гарадах Расіі
Аналагічныя паведамленні пра намер правесці мітынгі і шэсці пададзеныя ў Кіраве, Іжэўску і Пермі. Між тым сайт Gayrussia.eu адзначылі, што ўлады Калінінграда далі дазвол на правядзенне ў горадзе публічных акцый ЛГБТ-супольнасці, прапанаваўшы арганізаваць іх пасля 12 лістапада ў любы зручны час парку "Паўднёвы". Анклаў на захадзе Расіі можа стаць першым, дзе ўлады дазволяць ЛГБТ-акцыі.
Раней актывісты ЛГБТ падалі заяўкі на правядзенне мітынгаў у цэлым шэрагу гарадоў Расіі. Свярдлоўская вобласць стала 43-м суб'ектам Расійскай Федэрацыі, дзе актывісты паспрабавалі ўзгадніць шэсце гей-параду і іншых ЛГБТ-акцый.