Колькасць палітвязняў у Расіі сёлета вырасла ўдвая — «Мемарыял»
У Расіі ў 2016 годзе колькасць палітычных заняволеных вырасла ў два разы. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Мемарыял».

Як паведамляецца на сайце арганізацыі, у 2015 годзе ў складзеным «Мемарыялам» спісе палітвязняў было 50 чалавек, сёння іх 102.
Арганізацыя лічыць палітычнымі зняволенымі людзей, асуджаных як да турэмных тэрмінаў, так і да хатняга арышту.
Як растлумачыў РБК кіраўнік праграмы «Падтрымка палітвязняў і грамадзянскіх актывістаў» Сяргей Давідзіс, колькасць асуджаных паводле палітычных матываў вырасла з-за дзеянняў праваахоўных органаў на месцах. Паводле яго слоў, паліцыя нярэдка затрымлівае невінаватых, каб паказаць добрую раскрывальнасць экстрэмісцкіх злачынстваў.
30 кастрычніка ў Расіі пройдзе дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.
Паводле «Радыё Свабода»