У Літве выпусцілі памятку на выпадак расійскай агрэсіі

У Літве выйшла з друку новая рэдакцыя брашуры па грамадзянскай абароне на выпадак расійскай ваеннай агрэсіі і ўварвання на тэрыторыю гэтай краіны.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


Брашура мае 75 старонак і выдана накладам некалькі тысяч асобнікаў. У новай рэдакцыі буклету, які падрыхтаваны міністэрствам абароны Літвы, надрукаваны парады па выжыванні ва ўмовах дзікай прыроды. У выданні апісаныя таксама розныя тыпы расейскіх танкаў, амуніцыі і мінаў.
 Брашура распаўсюджваецца праз моладзевыя арганізацыі, у людных месцах, а таксама электронны варыянт праз інтэрнэт. Першая рэдакцыя была зроблена ў студзені 2015 году, зараз пабачыла свет другое выданне.
Паводле «Радыё Рацыя»