Украінскія вайсковыя разведчыкі тонка «затролілі» сваіх расійскіх калег новай эмблемай
24 кастрычніка ваенная разведка Украіны паказала сваю новую эмблему, якая цалкам супрацьпастаўляецца аналагічнаму сімвалу расійскай ваеннай разведкі.
Так, у расіян на шаўронах постаць кажана і надпіс «Вышэй за нас толькі зоры».

А ўкраінцы змясцілі на эмблеме саву — начнога драпежніка, які палюе на кажаноў. Суправаджальны подпіс — «Sapiens dominabitur astris», што можна перакласці, як «розум вышэй за зоры».

Украінская сава таксама трымае ў лапах меч, які цэліць у абрысы Расіі на мапе свету.
Крэатыў украінскіх сілавікоў ужо выклікаў раздражненне ў расійскіх чыноўнікаў і журналістаў.
Дагэтуль эмблемай украінскіх разведчыкаў таксама быў кажан — гэта спадчына савецкага войска.
nn.by