
Абдэль Азіз Бутэфліка
Каб супакоіць суайчыннікаў, урад пачаў паказваць сюжэты пра жыццё прэзідэнта ў шпіталі, аднак, здаецца, гэта не прынесла патрэбнага эфекту. Інакш бы 17 ліпеня спецыяльны рэйс не даставіў кіраўніка дзяржавы ў Алжыр.
Праўда, цалкам супакоіць панічныя настроі не ўдалося. Па-першае, у рэпартажах Абдэль Азіз выглядае фізічна вельмі слабы. Па-другое, нават афіцыйныя СМІ кажуць, што прэзідэнт па вяртанні на радзіму зоймецца перш за ўсё «курсам рэабілітацыі».
Аналітыкі пішуць, што прэзідэнта ледзь не гвалтоўна выклікалі ў Алжыр, каб ён на ўсялякі выпадак паспеў прызначыць пераемніка.
Прэса даўно вызначыла магчымае кола кандыдатаў. Усе яны — шэрыя апаратчыкі, хаця і займаюць высокія пасады. Калі Бутэфліка асабіста перад камерамі ТБ не перадасць аднаму з іх паўнамоцтвы, іх аўтарытэт у грамадстве будзе відавочна вельмі нізкі.