Амбасадар Украіны заклікаў Германію неадкладна даць Кіеву зброю
Андрэй Мельнік, амбасадар Украіны ў Германіі, сцвярджае, што Германія нясе такую ж гістарычную адказнасць перад Украінай, як і перад Ізраілем, і павінна неадкладна даць Кіеву ўзбраенне.
На фоне канфлікту з Расіяй амбасадар Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік настойліва заклікаў Берлін паставіць яго краіне ўзбраенні. "Германія такую ж гістарычную адказнасць за Украіну, як і за Ізраіль", — заявіў ён у інтэрв'ю газетам медыягрупы Funke, апублікаваным у панядзелак, 10 студзеня.
Па яго словах, "у Кіеве чакаюць маштабнай ваеннай падтрымкі Германіі". У такім выпадку яшчэ больш узрасце кошт магчымага нападу Расіі на Украіну, дадаў дыпламат. Мельнік назваў цяперашнюю пазіцыю ўрада ФРГ па ваенных пастаўках Кіеву "абсалютна непрымальнай у маральным дачыненні" і заклікаў адмовіцца ад яе, "неадкладна забяспечыўшы Украіну неабходнымі для абароны ўзбраеннямі".
Пагроза ваеннага ўварвання Расіі ў Украіну па-ранейшаму высокая, падкрэсліў ён. "Усе папераджальныя сігналы міргаюць чырвоным колерам", — дадаў далей украінскі амбасадар. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін гатовы "адважыцца на гэта новае ўварванне, каб разбурыць украінскую дзяржаўнасць", заявіў ён.
Сябры новай урадавай кааліцыі Германіі неаднаразова адмаўлялі магчымасць паставак зброі Украіне альбо стрымана адгукаліся пра такое рашэнне.
Паводле www.dw.com