Амерыканскі сенатар Крыс Мёрфі заклікаў да поўнай рэалізацыі санкцый супраць беларускіх уладаў
На думку Мёрфі, ЗША і еўрапейскія краіны павінны інвеставаць больш у незалежныя медыя такіх краін, як Беларусь і Украіна.
![mer_2_.jpg mer_2_.jpg](/img/v1/images/mer_2_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Амерыканскі сенатар Крыс Мёрфі заклікаў да поўнай рэалізацыі санкцый супраць беларускіх уладаў.
«... І новы пакет санкцый мусіць быць падрыхтаваным зараз, на выпадак, калі безразважнасць і рэпрэсіі з боку Лукашэнкі павялічацца», – заявіў сенатар.
Таксама, на думку Мёрфі, ЗША і еўрапейскія краіны павінны інвеставаць больш у незалежныя медыя такіх краін, як Беларусь і Украіна. Проста цяпер сенатар працуе над тым, каб больш сродкаў выдзялялася і на барацьбу з прапагандай.