Англія прыняла на лячэнне 21 украінскае дзіця з анкалогіяй

Лячэнне для дзяцей будзе бясплатным.

photo_390496.jpeg

Англія прыняла ўкраінскіх дзяцей, якія маюць патрэбу ў лячэнні ад анкалагічных захворванняў.
21 дзіця і члены іх сем'яў прыбылі ў Англію ў нядзелю ўвечары з Польшчы. Урачы нацыянальнай службы аховы здароўя агледзяць дзяцей і адправяць іх у бальніцы для працягу лячэння. Лячэнне для дзяцей будзе бясплатным.
«Бальніцы Польшчы прынялі шмат маючых патрэбу ў медыцынскай дапамозе дзяцей, якія прыбылі з Украіны. Паколькі ўсё больш дзяцей перасякаюць мяжу, Брытанія адгукнулася на заклік Польшчы аб падтрымцы», — гаворыцца ў заяве.