Апублікавана відэа выбуху ракеты «Falcon 9»

1 верасня ў Фларыдзе на стартавым комплексе касмадрома Канаверал адбыўся выбух ракеты «Falcon 9». Разам з ракетай пры выбуху быў знішчаны ізраільскі спадарожнік, які планавалася вывесці на арбіту.

Фота: кадр з відэа. Выбух ракеты “Falcon 9”

Фота: кадр з відэа. Выбух ракеты “Falcon 9”


Агенцтва Us Launch Report, якое спецыялізуецца на асвятленні запускаў ракет з мыса Канаверал, апублікавала на сваім YouTube-канале відэа выбуху ракеты-носьбіта “Falcon 9”, паведамляе Корреспондент.net
На кадрах бачна, што ракета выбухнула адразу. Пасля некалькіх выбухаў пачаўся пажар. Пры выбуху былі страчаны ракета-носьбіт “Falcon 9” з ізраільскім спадарожнікам.


Паводле СМІ, "SpaceX" тэставала ракету, якая павінна была ў суботу, 3 верасня, даставіць на арбіту ізраільскі спадарожнік сувязі.
Заснавальнік "SpaceX" Ілон Маск паведаміў, што выбух адбыўся падчас працэдуры заліву ракетнага паліва.


Фота з сацсетак



Прыватная кампанія SpaceX мае амбіцыі ўвайсці ў гісторыю дзякуючы шматразоваму выкарыстанню першай ступені ракеты, якая вяртаецца на Зямлю без пашкоджанняў. Гэта павінна было значна скараціць выдаткі на касмічныя запускі. Ракета “Falcon 9” праектавалася як шматразовая.

Кампанія "SpaceX" таксама рыхтавалася перапраўляць на МКС грузы і касманаўтаў.

У гэтым месяцы кіраўнік кампаніі Ілон Маск павінен быў расказаць пра свае планы стварыць калонію на Марсе. Ужо вядуцца перамовы пра першую беспілотную місію "SpaceX" на Марс у бліжэйшыя пару гадоў.

Усе гэтыя планы цяпер апынуліся пад пагрозай зрыву.