ЗША накладае новыя санкцыі на Расію
Гэты разам санкцыі скіраваныя на інфраструктуру Крыму.
Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыі супраць Расіі ў сувязі з украінскім крызісам.
Санкцыі ахапілі, сярод іншага, кампаніі, якія будуюць мост праз Керчанскі праліў паміж Расіяй і анексаваным Крымам.
Гэтыя кампаніі “Мостотрест” і “SGM-Мост”. Міністэрства фінансаў ЗША таксама ўвяло санкцыі супраць дзесяткаў даччыных кампаній “Газпрома”. Сярод гэтых арганізацый ёсць і фірма “Газпром-Медыя”.
Дзяржаўны дэпартамент і Міністэрства фінансаў ЗША ў сакавіку 2014 года пасля анексіі Крыма ўвяло першыя санкцыі супраць Расіі. Спачатку была забарона на выдачу віз і замарожванне актываў, потым пачаліся эканамічныя санкцыі.
Санкцыі закранулі набліжаных да Крамля палітыкаў, высокапастаўленых чыноўнікаў і бізнесоўцаў, буйныя кампаніі ды банкі, а таксама кіраўнікоў самазваных прарасійскіх Данецкай і Луганскай рэспублік на ўсходзе Украіны.
Адміністрацыя ЗША неаднаразова заяўляла, што паслабленне санкцый будзе магчыма толькі ў выпадку, калі выканання менскіх пагадненняў ды спынення вайны ва Украіне.