Апублікавана завяшчанне Сянцова (фота)
У лісце ад 7 верасня 2018 года Сянцоў даручае экранізацыю сваіх работ рэжысёру Яўгеніі Врадзій.
Украінскі рэжысёр-палітвязень Крамля Алег Сянцоў папрасіў апублікаваць завяшчанне. Ліст «Громадському» перадала яго сястра Наталля Каплан.
У лісце ад 7 верасня 2018 года Сянцоў перадае экранізацыю сваіх работ рэжысёру Яўгеніі Врадзій. Таксама Сянцоў прызначыў спадкаемцамі сваіх дзяцей — Аліну і Уладзіслава.
Выданне апублікавала поўны тэкст ліста ўкраінскага рэжысёра:
«Я, Сянцоў Алег Генадзьевіч, знаходзячыся ў здаровым розуме і цвёрдай памяці, адпісваю ў спадчыну ў выпадку маёй смерці экранізацыю фільмаў па маіх сцэнарыях, а менавіта «Насарог», «Кай», а таксама напісаныя мною ў няволі «Бліскучы свет», «Вароны» і «Крысці» маёй паплечніцы і другому рэжысёру Яўгеніі Врадзій у якасці рэжысёра-пастаноўшчыка.
У выпадку яе адмовы, яна мае права выбраць, каму перадаручыць гэтыя экранізацыі, а таксама выбраць кампанію вытворцу гэтых фільмаў.
Правапераемнікамі, спадкаемцамі і атрымальнікамі маіх ганарараў пасля маёй смерці, я прызначаю маіх дзяцей: Сянцову Аліну і Сянцова Уладзіслава.
Завяшчанне складзена ў ВК-8 г. Лабытнангі ў прысутнасці і завярэнні маім адвакатам Дзінзе Дзмітрыем. 07.09.18».
Паводжле www.unian.net