Апублікаваны новыя спісы з «Панамскага дасье»
Гэтымі матэрыяламі папаўняецца база дадзеных аб афшорных кампаніях, якія належаць грамадзянам розных краін.

Паводле дадзеных журналістаў, якія ўдзельнічаюць у міжнародным расследаванні, 35 афшорных кампаній з «Панамскага спісу» маюць уладальнікаў з Беларусі.
Афшорнымі кампаніямі валодаюць больш за дзве тысячы грамадзян Расіі. Для параўнання прыводзяцца дадзеныя аб афшорах грамадзян ЗША — такіх чатыры з паловай тысячы.
Публікацыя «панамскія дакументаў» 3 красавіка сёлета выклікала вялікую ўвагу міжнародных СМІ, грамадскасці многіх краін і палітыкаў. Уцечка канфідэнцыйных дакументаў Панамскай юрыдычнай кампаніі Mossack Fonseca стала найбуйнейшай у гісторыі падобных міжнародных расследаванняў.
Дакументы былі атрыманыя нямецкай газетай Süddeutsche Zeitung у 2015 годзе ад ананімнай крыніцы. На працягу года група міжнародных журналістаў пад кантролем амерыканскай некамерцыйнай арганізацыі Цэнтр за сумленнасць у грамадстве (CPI) у рамках праекту Міжнароднага кансорцыума журналісцкіх расследаванняў (ICIJ) вывучала дакументы. Асноўнай тэматыкай апублікаваных вынікаў стала выкрыццё схаванай уласнасці палітыкаў і звязаных з гэтым канфліктаў інтарэсаў. У матэрыялах згадваецца, у прыватнасці, 12 дзеючых і былых кіраўнікоў дзяржаваў.