Апублікаваныя першыя фотаздымкі абломкаў самалёта EgyptAir
Фотаздымкі размешчаныя на афіцыйнай старонцы егіпецкага чыноўніка ў Facebook.
У суботу, 21 траўня, афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны Егіпта апублікаваў першыя фатаграфіі знойдзеных абломкаў і рэчаў з самалёта A320 авіякампаніі EgyptAir, які ўпаў у Міжземнае мора.
На фотаздымках бачныя часткі корпуса самалёта з лагатыпам авіякампаніі EgyptAir, часткі крэслаў, а таксама рэчы некаторых пасажыраў і выратавальныя камізэлькі.
Нагадаем, 19 траўня Airbus A320 авіякампаніі EgyptAir, які ажыццяўляў рэйс з Парыжа ў Каір, знік з радараў над Міжземным морам.
На борце егіпецкага авіялайнера, які выляцеў з аэрапорта Шарль-дэ-Голь знаходзілася 56 пасажыраў, сярод іх тры дзіцяці.
Са слоў міністра абароны Грэцыі, лайнер за некалькі хвілін да знікнення з экранаў радараў знаходзіўся на вышыні блізу 11300 метраў. Далей, самалёт, зніжаючыся, развярнуўся на 90 градусаў налева, а потым зрабіў абарот вакол сваёй восі. 20 траўня ў Міжземным моры былі знойдзеныя целы пасажыраў А320. А егіпецкія вайскоўцы папярэдне вызначылі раён залягання бартавых самапісцаў А320.
Паводле Хартыі'97