Сваякі ахвяр збітага над Данецкам «Боінга» патрабуюць ад Расіі і Уладзіміра Пуціна 330 млн. долараў
Пазоў ад імя 33-х родных загінулых падала ў Еўрапейскі суд па правах чалавека аўстралійская юрыдычная фірма.
![010_boeing.jpg 010_boeing.jpg](/img/v1/userfiles/images/010_boeing.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Член навуковага савета маскоўскага цэнтру Карнэгі Аляксей Малашэнка лічыць, што Расія хутчэй за ўсё пакіне без увагі пазоў у Еўрапейскі суд, паколькі перастала клапаціцца аб сваім іміджы на міжнароднай арэне.
Хадайніцтва было пададзена яшчэ 9 траўня. Аднак вядома пра яго стала толькі цяпер. Кампанія дамагаецца кампенсацыі ў 10 мільёнаў даляраў за кожнага загінулага.
Паводле "Эхо Москвы"