У Расіі прапанавалі даць выбарчае права загінулым у Другую сусветную

У расійскім Санкт-Пецярбургу на канферэнцыі «Вера і справы: сацыяльная адказнасць бізнэсу падчас крызісу», якая праходзіць у Аляксандра-Неўскай лаўры ў рамках Антыкрызіснага форуму, прагучала прапанова даць выбарчае права людзям, загінулым на вайне.

aa2005_pl723.jpg

Аляксандр Агееў. Фота ageev.net
На канферэнцыі выступіў дырэктар Інстытута эканамічных стратэгій РАН Аляксандр Агееў. Разважаючы пра Вялікую Айчынную вайну як пункт кансалідацыі грамадства, ён прапанаваў падумаць над магчымасцю даць выбарчае права 27 млн савецкіх грамадзян, якія загінулі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.
Тлумачачы сваю думку, ён заўважыў, што такім чынам загінулыя змаглі б уплываць на бягучыя справы ў краіне, да развіцця і выратавання якой яны мелі непасрэднае дачыненне. Напрыклад, за іх маглі б галасаваць іх сем'і, дадаў Агееў. «Акцыя «Бессмяротны полк» — гэта прыклад падобнага выказвання меркавання», — лічыць навуковец.
Дырэктар ІНЭС РАН таксама мяркуе, што права голасу, магчыма, павінны атрымаць адразу некалькі папярэдніх пакаленняў, а не толькі тыя, хто загінуў у вайне. Прычына тая ж: яны павінны мець магчымасць уплываць на бягучыя падзеі, бо яны ёсць працяг іх уласнага жыцця.
Паводле «Нашай Нівы»