Мінюст Расіі атрымаў дакументы аб перадачы Саўчанка ва Украіну

Мінюст Расіі атрымаў ад ФСВП дакументы аб пераводзе на радзіму ўкраінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанка, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на кіраўніка ведамства Аляксандра Канавалава.

ciumu5kwyaa3bm8.jpg


«Пакет дакументаў па перадачы Саўчанка ва Украіну ў Мінюст паступіў з ФСВП, ён праходзіць звычайную працэдуру разгляду. Адбываецца збор дадатковых дакументаў, тут усё ідзе сваёй чаргой», — распавёў Канавалаў.
Ведамства пакуль не атрымлівала запыты ад асуджаных у Кіеве расійцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ярафеева.
Раней Надзея Саўчанка напісала заяву аб сваёй згодзе на выдачу для адбыцця пакарання ва Украіне.
22 сакавіка суд у Данецку Растоўскай вобласці асудзіў да 22 гадоў пазбаўлення волі Надзею Саўчанка. Яе прызналі вінаватай у садзеянні забойству двух расійскіх журналістаў у Луганскай вобласці. У той жа дзень Парашэнка звярнуўся да расейскіх уладаў з прапановай абмяняць ўкраінскіх вайскоўцаў на расійцаў Яўгена Ярафеева і Аляксандра Аляксандрава.
Паводле novayagazeta.ru