Украіна створыць у Крыме крымскататарскую нацыянальную аўтаномію
Украіна адзначала Дзень памяці ахвяраў генацыду крымскататарскага народу, у акупаваным Расеяй Крыме акцыі былі забароненыя.

18 траўня 1944 году распачалася дэпартацыя крымскіх татараў, якія змаглі вярнуцца дамоў толькі напрыканцы 1980-х.


Учора шматтысячная акцыя на майдане Незалежнасьці у Кіеве праходзіла пад знакам рашэння прэзідэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі стварыць камісію аб стварэнні у Крыме крымскататарскай нацыянальнай аўтаноміі. Адпаведныя змены павінны быць уключаныя да Канстытуцыі Ўкраіны.
«Са спазненнем усведамляем неабходнасць стварэння ў Крыме нацыянальнай аўтаноміі крымскіх татараў з поўным, зразумела, забеспячэннем роўных правоў і свабодаў этнічных украінцаў, расейцаў і іншых этнасаў паўвострава», — сказаў Пятро Парашэнка.





Напрыканцы акцыі памяці ўсе удзельнікі мітынгу запалілі сьвечкі памяці ахвяраў дэпартацыі крымскіх татараў.
Паводле Радыё Свабода