Ва Украіне прайшоў Дзень вышыванкі
Ва Украіне прайшоў Дзень вышыванкі, які традыцыйна адзначаецца кожны чацьвер мая. Для ўкраінцаў гэты дзень — не толькі нагода прадэманстраваць традыцыі народных строяў, але і свята нацыянальнай еднасці.
У вышыванках прыйшло на працу багата дэпутатаў Вярхоўнай Рады, а таксама ці не большасць украінскіх высокапасадоўцаў.
Вышыванкі масава апранулі студэнты і выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў.
Дзень вышыванкі адзначылі амаль ва ўсіх украінскіх гарадах.
Упершыню Дзень вышыванкі адзначылі 10 гадоў таму студэнты Чарнаўцоў. Цяпер гэты дзень традыцыйна святкуецца па ўсёй Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook, twitter, PHL, trust.ua