Арменія і Азербайджан дамовіліся аб першым пасяджэнні камісіі па дэмаркацыі мяжы

Арменія і Азербайджан дамовіліся найбліжэйшымі днямі правесці першае сумеснае пасяджэнне пагранічных камісій. Будуць разгледжаны пытанні, звязаныя з дэлімітацыяй і дэмаркацыяй граніцы. Пра гэта гаворыцца ў заяве старшыні Еўрасавета Шарля Мішэля па выніках трохбаковай сустрэчы з удзелам прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна і прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.

Фота: прэс-служба Еўрасавета

Фота: прэс-служба Еўрасавета

Бакі таксама пагадзіліся з працягам работ па разблакіроўцы транспартных зносін, вызначаны прынцыпы, якія рэгулююць транзіт паміж Азербайджанам і Нахічэванню, а таксама паміж рознымі часткамі Арменіі праз Азербайджан. Размова ідзе аб прынцыпах кіравання граніцамі, бяспецы, зямельных зборах, а таксама мытных правілах у кантэксце міжнародных перавозак. Далейшая работа будзе прадоўжана на ўзроўні віцэ-прэм'ераў.
Арменія і Азербайджан таксама дамовіліся прадоўжыць абмеркаванне будучага мірнага дагавора на ўзроўні дэлегацый, якія ўзначальваюцца кіраўнікамі МЗС.
Сустрэчы ў трохбаковым фармаце Арменія-Еўрасаюз-Азербайджан працягнуцца. Наступную плануюць правесці ў ліпені-жніўні.
reform.by