Арнольд Шварцэнэгер падтрымаў Еўрамайдан
Былы губернатар амерыканскага штата Каліфорнія і вядомы галівудскі акцёр Арнольд Шварцэнэгер запісаў відэазварот да ўкраінцаў, у якім выказаў падтрымку Еўрамайдану.
У прыватнасці, Шварцэнэгер пажадаў поспехаў народу Украіны ў барацьбе за дэмакратыю ісвабоду.
"Я хачу звярнуцца да ўкраінцаў. Ведайце, што я жадаю вам поспеху ў вашай мірнай барацьбе за дэмакратыю і волю. Міру вам", — сказаў Шварцэнэгер у відэазвароце.
Раней акцёр ужо выказваў падтрымку лідару партыі “УДАР” Віталю Клічко і ўкраінцам, і напісаў пра гэта ў сваім Twitter.
"У думках падтрымліваю і шлю найлепшыя пажаданні свайму сябру Віталю Клічко і ўсяму ўкраінскаму народу, які пакутуе за дэмакратыю", — напісаў Шварцэнэгер у сваім акаўнце ў Twitter.
Нагадаем, у снежні 2013 года вядомы галівудскі акцёр Джордж Клуні у сваім відэазвароце да грамадзян Украіны выказаў падтрымку Еўрамайдану.
Крыніца відэа Vitali & Wladimir Klitschko via YouTube
Паводле korrespondent.net