Азербайджанскі афіцыёз абяцае пачатак эры дэмакратыі

Кіраўнік Азербайджана Ільхам Аліеў застаецца ў фокусе інтарэсу СМІ з-за татальных перастановак у сваім асяроддзі.

1553106381_0_320_3072_2048_600x0_80_0_0_5f7d3886be0ce99b083fa182c3ac746d.jpg

Толькі за адзін тыдзень пад зачыстку трапілі прэм’ер, віцэ-прэм’ер, шэраг міністраў, у тым ліку кіраўнік нацыянальнай бяспекі і іншыя.

Да гэтага часу не зразумела, што задумаў Аліеў. Афіцыёз піша пра пачатак у краіне эры дэмакратыі, якую, маўляў, запусціў правадыр. Іншыя дапускаюць, што ён за кошт ракіровак хоча пераарыентавацца на новыя кланы, адкуль вырашыў рэкрутаваць людзей у сваю адміністрацыю.

Праўда, нельга выключаць, што мы назіраем старую гульню ў добрага цара і кепскіх баяраў. Сярод звольненых Аліевым чыноўнікаў — вельмі непапулярныя ў народзе асобы. Трапіў пад апалу і сілавік, які адказваў за хапуны апазіцыі. Апазіцыянеры, дарэчы, сцвярджаюць, што за адстаўкамі стаіць інфармацыя разведкі пра тое, што амерыканцы рыхтуюцца зняць Аліева. Вось той, маўляў, і вырашыў замацаваць свае пазіцыі новымі кадрамі.

Найбольш забаўную версію прапануюць назіральнікі, якія разглядаюць ракіроўку як пачатак новай хвалі рэформаў. Гэтыя рэформы, па іх словах, павінны кампенсаваць насельніцтву дэфіцыт інстытутаў дэмакратыі. У прыватнасці, Аліеў выступае прыхільнікам адаптацыі розных новых мадэляў кіравання. Напрыклад, гаворка ідзе пра ўжыванне розных лічбавых тэхналогій, за кошт якіх плануюць зняць бар’еры паміж грамадствам і ўладай.