Беларусь галасавала супраць праекту рэзалюцыі ААН аб Крыме

Супраць рэзалюцыі ААН выступілі Расія, Арменія, Беларусь, Балівія, Бурундзі, Камбоджа, Кітай, Куба, КНДР, Эрытрэя, Іран,  Нікарагуа, Сербія, ПАР, Паўднёвы Судан, Судан, Сірыя, Уганда, Венесуэла, Зімбабвэ ды іншыя, піша «Радыё Свабода».

970cac5d_ffe9_4de4_b71e_6662266f927c_w1023_r1_s.jpg

 Ілюстрацыйнае фота. Выступ прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі на Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, 21 верасня 2016 года

Трэці камітэт Генеральнай асамблеі ААН у чацвер, 15 лістапада, ухваліў абноўлены праект рэзалюцыі аб парушэннях правоў чалавека ў Крыме і Севастопалі.

За праект рэзалюцыі прагаласавалі 67 краінаў, устрымаліся — 82, супраць — 26 дэлегацый.

 

aan_krym2.jpg

У паведамленні прадстаўніцтва Украіны пры ААН удакладняецца, што супраць рэзалюцыі выступілі Расія, Арменія, Беларусь, Балівія, Бурундзі, Камбоджа, Кітай, Куба, КНДР, Эрытрэя, Індыя, Іран, Казахстан, Кыргызстан, М’янма, Нікарагуа, Сербія, ПАР, Паўднёвы Судан, Судан, Сырыя, Таджыкістан, Уганда, Узбекістан, Венесуэла і Зімбабвэ.

Праект будзе накіраваны на разгляд Генасамблеі ААН, дзе галасаванне чакаецца ў снежні гэтага года.

19 снежня 2017 году Генеральная асамблея ААН канчаткова ўхваліла папярэднюю рэзалюцыю «Сітуацыя з правамі чалавека ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і горадзе Севастопаль (Украіна)». Тады 70 краін падтрымалі дакумент, 26 выступілі супраць, 76 устрымаліся. Супраць рэзалюцыі выступілі ў тым ліку Арменія, Беларусь, Расія, Сырыя і іншыя краіны.

 

aan_krym.jpg

У дакуменце змяшчалася патрабаванне да Расіі выканаць часовыя захады рэкамендацый Міжнароднага суду ААН аб адмене забароны Меджлісу крымскататарскага народу ў Крыме і забяспечыць навучанне на ўкраінскай і крымскататарскай мовах на паўвостраве.

Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анексію Крыму незаконнымі і асудзілі дзеянні Расіі. Краіны Захаду ўвялі супраць яе шэраг эканамічных санкцыяў. Расія адмаўляе акупацыю паўвострава і называе гэта «аднаўленнем гістарычнай справядлівасці». Вярхоўная Рада Украіны афіцыйна абвясціла датай пачатку часовай акупацыі Крыму і Севастопаля Расіяй 20 лютага 2014 года.

www.svaboda.org