Беларусь хочуць адхіліць ад удзелу ў «Еўрабачанні». У Еўрапарламенце пачалі збор подпісаў

Дэпутатка Еўрапарламента Карын Карлсбро (Шведская ліберальная партыя) выступіла з ініцыятывай забараніць Беларусі браць удзел у музычным конкурсе «Еўрабачанне» ў гэтым годзе. Аб гэтым паведамляецца на сайце еўрадэпутаткі.

aaacanpfkmnkh9coabnjee7zqs3lm0_pdxs__kwglyvkhxq8secqy_9fusbgaful1782b2fol6jvq9boypd_pnuup0q.jpg

Карын Карлсбро прапануе калегам з Еўрапарламента падпісацца пад лістом у Еўрапейскі саюз радыё і тэлебачання (EBU), каб Беларусь не ўдзельнічала ў вясновым конкурсе песні «Еўрабачанне» у Нідэрландах.
Недапушчальна, што EBU супрацоўнічае з Белтэлерадыёкампаніяй, паколькі яе кіраўнік Іван Эйсмант уключаны ў санкцыйных спіс ЕС, а ў кампаніі пераследуюць супрацоўнікаў, адзначыла еўрадэпутатка.
Яна дадала, што супрацоўніцтва з БТ павінны прыпыніць і іншыя еўрапейскія медыякампаніі.
Раней з ініцыятывай дамагчыся выключэння Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза і пазбавіць яе права трансляцыі і ўдзелу ў гэтым песенным конкурсе выступіў «Беларускі фонд культурнай салідарнасці».
Музычны конкурс «Еўрабачанне» пройдзе ў траўні ў Ратэрдаме.
Хто будзе прадстаўляць на конкурсе Беларусь, пакуль так і не вызначана. Нацыянальны адбор на «Еўрабачанне» ў гэтым годзе працягваўся да 31 студзеня. Да ўдзелу ў ім запрашаліся як сольныя выканаўцы, так і калектывы (не больш за 6 чалавек). Імі маглі быць беларускія і замежныя артысты ад 16 гадоў.
Гурту VAL, які стаў пераможцам нацыянальнага адбору ў 2020 годзе, Белтэлерадыёкампанія адмовіла ва ўдзеле, патлумачыўшы гэта тым, што ў музыкаў «адсутнічае сумленне».
tut.by