Беларус у Пецярбургу пайшоў купіць штаны і загрымеў на 8 сутак
Грамадзянін Беларусі ў нядзелю пайшоў у Санкт-Пецярбургу купіць сабе штаны. Але яго затрымала паліцыя — нібыта за ўдзел у мітынгу. Хлопец атрымаў 8 сутак арышту, якія адбывае ва ўсё тым жа аддзеле паліцыі. Прычына — у ІЧУ няма месцаў.
У Санкт-Пецярбургу затрымалі грамадзяніна Беларусі. Алег сам
з Брэста, 31 студзеня пайшоў на рэчавы рынак Апраксін Двор купіць сабе джынсы. Побач праходзіла шматлюдная прагулка мясцовых жыхароў.
У акцыі ў падтрымку Навальнага ён нават не ўдзельнічаў, бо
баяўся дэпартацыі. Яго затрымалі на Апраксінам Двары, дзе ён купляў сабе штаны,
а пасля вырашыў сфатаграфаваць пратэстоўцаў.
У Алега няма блізкіх у Пецярбургу, якія маглі б зрабіць яму
перадачу. Мясцовыя беларусы сёння адвезлі яму неабходныя лекі, адзенне,
ежу, ваду і кнігі ў аддзел паліцыі. Алег усё атрымаў і даслаў фота абстаноўкі ў
пастарунку.
Суд прысудзіў яму 8 сутак арышту. Павінен быў быць этапаваны ў
ІЧУ, але там усё перапоўнена, таму пакуль ён знаходзіцца ў аддзеле паліцыі.
Крыніца — «Баста».