Толькі паглядзіце: маскоўская паліцыя даганяе пратэстоўцаў на конях (Відэа)
Наўпрост у гэты час у сталіцы Расіі праходзіць чарговы суд над Аляксеем Навальным. Яму пагражае рэальны турэмны тэрмін.
Маскоўскі гарадскі суд сёння разглядае хадайніцтва аб замене ўмоўнага тэрміну Аляксея Навальнага паводле справы «Іў Рашэ» на рэальны. Федэральная служба выканання пакаранняў ініцыявала перагляд прысуду праз тое, што апазіцыянер не адзначаўся ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі ў той перыяд, калі праходзіў рэабілітацыю ў Нямеччыне пасля атручвання.
Вакол будынка Масгарсуда зараз шмат людзей, паліцыя актыўна іх затрымлівае. На відэа трапіў момант, дзе расійскія сілавікі гоняцца за пратэстоўцамі вярхом на конях. У Беларуси такога, здаецца, яшчэ не было.
Нагадаем, што яшчэ ў снежні Навальнага абвясцілі ў федэральны вышук і
адразу пасля прылёту ў Расею яго затрымалі. На наступны дзень прайшло
пасяджэнне суда проста ў паліцэйскім участку, і палітыка арыштавалі на 30 дзён.
Пасля гэтага ў Расіі пачаліся масавыя несанкцыянаваныя
акцыі, якія прайшлі ў дзясятках гарадоў краіны 23 і 31 студзеня.