Беларусы павінны мець права вырашаць сваю будучыню — кіраўнік МЗС Украіны

У дзень салідарнасці з Беларуссю украінскі палітык выказаўся ў твітары.

1e06532_6deebde_kuleba__1_.jpg

Украіна салідарная з беларускім народам у яго імкненні пабудаваць незалежную і дэмакратычную Беларусь, заяўляе кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба.
«Украіна пацвярджае сваю салідарнасць з беларускім народам у яго імкненні пабудаваць сапраўды незалежную, суверэнную, дэмакратычную і еўрапейскую Беларусь, якую не будзе паглынаць Расія. Беларусы павінны мець права вырашаць сваю будучыню. #StandWithBelarus», - напісаў Кулеба ў сваім акаунце ў Твітэр ў нядзелю .
interfax.by