Кіраўнікі дыпламатычных місій ЕС сустрэліся з блізкімі забітых на пратэстах беларусаў
У сустрэчы прынялі ўдзел таксама родныя некалькіх палітычных вязняў.

У Дзень салідарнасці ў Мінску кіраўнікі дыпламатычных місій Еўрапейскага Саюзу сустрэліся з блізкімі беларусаў, якія былі забітыя падчас мірных пратэстаў. У сустрэчы прынялі ўдзел таксама родныя некалькіх палітычных вязняў Беларусі.