Беларусы Санкт-Пецярбурга сцвярджаюць, што ім вядомае імя чалавека, які ініцыяваў іхныя арышты
Прычым ён жыве не ў Расіі, а ў Мінску.

Беларусы Санкт-Пецярбурга сцвярджаюць, што ім вядомае імя чалавека, які ініцыяваў іхныя арышты.
Прычым ён жыве не ў Расіі, а ў Мінску. Гэта нейкі Аляксандр Генадзьевіч Кавалёў, нарадзінец вёскі Бігосава Віцебскай вобласці.
Піцерскія беларусы паведамляюць, што, пабачыўшы іхныя акцыі з БЧБ-сцягамі ў горадзе на Няве, Кавалёў напісаў у МУС Расіі і пракуратуру Пецярбурга.
Пасля гэтага 23 сакавіка і распачаліся затрыманні нашых землякоў расійскай паліцыяй. Многія з іх атрымалі содні арышту.