Жыхары Плошчы Праўды: «Наш горад — для людзей!»
Двары адкрываюць сезон супраціву.

Жыхары Плошчы Праўды намалявалі графіці, якое тлумачыць, што горад для вольных і шчырых людзей.
«Мы пабывалі сёння ў горадзе, адкрылі сезон. І галоўнае, што стала зразумела — цяпер гэты горад не для людзей, ён проста кішыць паскуддзем .... Наш горад для людзей!» — нагадваюць аўтары графіці.
Трансфарматарную будку на Плошчы Праўды (двор у раёне метро Пятроўшчына па праспекце Газеты "Праўда") — мясцовыя жыхары часта ўпрыгожваюць пратэстнымі графіці.