
Акцыя мела на мэце выказванне падтрымкі несправядліва асуджаным на содні дзеячам, а таксама паказанне палякам беларускай справы.


Падчас акцыі была разгледжаная і прынятая рэзалюцыя беларусаў Шчэціна да Польскага Сэйму і мясцовых паслоў на Сейм Рэспублікі Польшча. У рэзалюцыі заклікаецца разгледзець накладанне санкцыяў Польшчай на Расію ці Беларусь за супрацьзаконную спробу інтэграцыі, якая супярэчыць Канстытуцыі РБ і волі беларускага народа.
